11 кастрычніка у нашай дашкольнай установе адбылася фальклорная забава "Восеньскі кірмаш". Актыўнымі ўдзельнікамі музычнага мерапрыемства сталі выхаванцы старэйшай групы N6. Разам з дзецьмі і нашы выхавальнікі (Калашнік В.М, Дудаль А.А., Емельянава Г.І.) з задавальненнем акунуліся ў музычнае дзеянне. Нават герой Пшанічны каласок завітаў да нас. Дзеці пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Сафронавай А І вадзілі карагоды, спявалі песні , чыталі вершы на беларускай мове.
Музычная зала была напоўнена цёплай, добразычлівай атмасферай. Тым самым падарылі і дзецям і бацькам мора ўсмешка і весялосці.